Подписка на обновления  RSS  Письмо редактору
Зноў дваццаць пяць, дакладней 190…
15:38, 21 февраля 2018

Зноў дваццаць пяць, дакладней 190…


У стужках навін час ад часу з’яўляюцца паведамленні аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці асоб, датычных да распаўсюду ў Інтэрнэце спасылак на сайты, якія змяшчаюць спецыяльны шкодны код, што блакіруе браўзэр карыстальніка і дэманструе яму паведамленне аб прыцягененні праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці за прагляд парнаграфічных матэрыялаў і патрабаванне аплаты штрафа.

Так, раней паведамлялася аб пачатку суду у дачыненні да жыхара Навагрудку Аляксандра К., калі было выяўлена 42 пацярпелых, якім была нанесена шкода каля 19 100 рублей. Зараз у Валгаградскай вобласці Расіі ідзе суд над жыхаром Волжска Дзянісам П., які ў 2015-2016 гадах разам з іншымі злачынцамі з Беларусі падмануў 197 грамадзян нашай краіны.
Нягледзячы на вялікую прафілактычную работу з насельніцтвам, адзінкавыя факты такіх злачынстваў рэгіструюцца і зараз. 16 лютага жыхар абласнога цэнтра, убачыўшы на экране свайго камп’ютара акно аб штрафе ад імя МУС Беларусі, паспяшаўся заплаціць 190 рублёў на рахунак указанага ў паведамленні абанентскага нумара, а ў РАУС звярнуўся толькі калі не дачакаўся разблакіроўкі браўзэра. Узбуджана крымінальная справа па прыкметах артыкулаў 209, 351 Крымінальнага кодэкса, вядзецца следства.

Намеснік начальніка аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій крымінальнай міліцыі УУС Руслан Навіцкі напамінае, што адказнасць (акрамя хіба маральнай) за прагляд парнаграфічных матэрыялаў у беларускім заканадаўстве не прадугледжана, а праваахоўныя органы не спаганяюць штрафы шляхам пераліку на рахункі абаненцкіх нумароў мабільных тэлефонаў, кашалькі ў электронных плацёжных сістэмах кшталту WebMoney, EasyPay, YandexMoney, QIWI і іншых. Калі Вы ўбачылі на экране камп’ютэра паведамленне аб блакіроўцы, неабходна перазапусціць браўзэр, закрыўшы яго напрыклад праз дыспетчар задач, калі акно адкрываецца зноў — ачысціць гісторыю прагляду старонак у браўзэры. Калі Вам такімі дзеяннямі была прычынена шкода, у тым ліку матэрыяльная, неабходна звяртацца ў бліжэйшы РАУС.

Спасылка на афіцыйны сайт uvd.grodno.by абавязковая

Ігар Белазёраў

Об авторе: Пресс-служба УВД Гродненского облисполкома


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *