Подписка на обновления  RSS  Письмо редактору
Послание школьника всем взрослым…
10:49, 27 января 2017

Послание школьника всем взрослым…


Итоги конкурса «Напiшы пiсьмо-зварот вадзiцелю»

Конкурс проводился Госавтоинспекцией Гродненской области совместно с Управлением образования в декабре минувшего года. Сегодня подведены итоги.

Написал лучшее сочинение и тем самым занял первое место ученик 6 «А» класса «Новоельнянской средней школы» Дятловского района Маслович Матвей Александрович. Мы поздравляем Матвея и публикуем его работу.

Мы надеемся, что такие простые слова ребенка не оставят Вас равнодушными!

Далее мы приводим текст автора:

Добры дзень, паважаны шафёр!

Я, Масловіч Мацвей, вучань 6 класа Новаяльнянскай сярэдняй школы. А пішу гэты ліст табе для таго, каб падзяліцца з табой самым патаемным. Я ўвайшоў у царкву, узяў свечку, запаліў яе перад іконай Божай Маці і памаліўся, як моляцца ўсе людзі ва ўсім свеце:

«Божа магутны, дзякуй табе за тое, што я магу смяяцца, вучыцца, адпачываць, радавацца нават маленькім поспехам. Дзякуй табе, што ёсць у мяне бацькі, блізкія, а я ёсць у іх. Я шчаслівы чалавек, бо здаровы, бо магу марыць. У мяне таксама ёсць мара. Калі я вырасту, то абавязкова хачу навучыцца кіраваць машынай, хай нават я не буду прафесіяналам, а проста аматарам. Без праў у сучасным свеце вельмі цяжка жыць. Мой тата многа гадоў працуе шафёрам. За гэты час ён ні разу не скардзіўся, што яму цяжка, што ў яго нешта не атрымліваецца. Божачка, хай з ім не здарыцца бяда, хай ён заўсёды будзе вяртацца дадому. А яшчэ хай яму заўсёды вераць чужыя людзі, пешаходы, і захоўваюць правілы дарожнага руху.

Магутны Божа, зрабі так, каб кожны шафёр быў уважлівы да дарожных знакаў, збаўляў хуткасць побач з дзіцячым садком ці школай. Ніколі не садзіўся за руль у нецвярозым стане або калі моцна стаміўся, заўсёды прышпільваўся paмнём бяспекі. Хай заўсёды кожны шафёр выконвае правілы дарожнага руху і ніколі не памыляецца. Калі я пытаю сябе, што будзе, калі я не вывучу ўрок, буду дрэнна адказваць, нешта забудуся. Нічога дрэннага не здарыцца. Мяне ніхто не закідае каменнем, як гэта было ў даўнія часы. Я абавязкова выпраўлю сваю памылку, а памылку шафёра іншы раз выправіць немагчыма.

Я хачу папрасіць цябе, Божачка, вечны спачын людзям, якія загінулі ў час аварый на дарогах. Нядаўні страшны выпадак, які здарыўся з вучнем нашай школы, не пакінуў нікога абыякавым. Бацькі і родныя, вучні і настаўнікі, жыхары пасёлка — усе людзі былі аб’яднаныя адным страшным горам. Ілья нарадзіўся пераможцам. За сваё кароткае жыццё ён быў лепшым у спорце, у вучобе, у адносінах з аднакласнікамі. Усе чакалі дадому пераможцу, але здарэнне на дарозе спыніла жыццё пятнаццацігадовага падлетка. Вялікі Божа, дай вечны спакой яго душы».

Паважаны шафёр, вось я расказаў табе пра тое, што я шаптаў перад іконай Божай Маці. Я ўпэўнены, што мая малітва дапаможа не толькі табе, але і ўсім людзям, якія выбралі такую нялёгкую, але вельмі патрэбную прафесію, як ты, — прафесію шафёр. У сваю чаргу я абяцаю табе, што буду рабіць усё, каб табе ў дарозе не замінаць, не перашкаджаць твайму руху. Памятай, што ты на дарозе не толькі шафёр, але і сапраўдны настаўнік, ты ведаеш вельмі шмат. Не спяшайся, не рызыкуй, будзь уважлівым на дарозе. І хай кожны: і шафёр, і пешаход пражыве шчаслівае, радаснае жыццё сярод сваіх родных і блізкіх.

Добрага табе шляху! Да пабачэння!

 

 

Об авторе: admin


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *